Index » Reference books » Repressed Orthodox clergymen and priests of Belarus, 1917-1967. Vol. I » Том I » КУЦ Міхаіл (Андрэй)
Удзельнічаў у грамадзянскай вайне ў складзе белай гвардыі. Рукапаложаны ў іерэя. Служыў у царкве в. Шылавічы Слонімскага пав., цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. Расстраляны разам з жонкай мясцовымі атэістамі ў вер.— кастр. 1939 ва ўрочышчы Хвядосаўшчына. У 1997 каля Шылавіцкай царквы ў гонар Казанскай іконы Божай Маці вернікі ўсталявалі крыж з надпісам «На вечныя гады памяці ўсіх замучаных і забітых у час бязбожных ганенняў».
Кр.: Ёрш Сяргей. Шылавіцкая трагедыя // Газета Слонімская, №18, 1997.